Летні патруль на варце. У Ляхавічах працуе «Летні патруль»
У гэтыя спякотныя дні бераг Ведзьмы ў райцэнтры запоўнены адпачывальнікамі.
Да вады цягнуцца і дарослыя, і дзеці. І вельмі важна, каб яны не грэбавалі правіламі бяспечных паводзін. З гэтай мэтай райкам БРСМ сумесна з супрацоўнікамі Асвода правялі акцыю «Летні патруль». Члены БРСМ раздавалі інфармацыйна-прапагандысцкія лістоўкі са зваротам да бацькоў, каб яны не пакідалі дзяцей без нагляду ля ракі. Рабятам рэкамендавалі быць асцярожнымі на вадзе, не купацца ў забароненых месцах і не заплываць за абмежавальныя знакі. Старшыня савета Асвода Віктар Прыхач даў дзейсныя парады, якія дапамогуць пазбегнуць непрыемнасцяў падчас купання.
– «Летні патруль» – гэта не разавая акцыя, а серыя прафілактычных мерапрыемстваў, якія БРСМ праводзіць сумесна з Асводам і супрацоўнікамі РАНС.
Такія рэйды садзейнічаюць павышэнню ўзроўню бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Ды і самі члены БРСМ, калі прымаюць удзел у «патрулі», засвойваюць правільныя паводзіны і, канешне, навучаць і сяброў, – падкрэслівае першы сакратар райкама БРСМ Дар’я
Марозава.
Адпачывальнікі ўважліва выслухвалі ўдзельнікаў «Летняга патруля», задавалі хвалюючыя пытанні, а некаторыя адразу працягвалі з дзецьмі навучальны ўрок.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.