Аб сацыяльнай падтрымцы сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей
Рашэнне Ляхавіцкага раённага
Савета дэпутатаў
ад 30 чэрвеня 2021 г. № 182 «Аб сацыяльнай
падтрымцы сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей»
На падставе падпункта 1.21
пункта 1 артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь
ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З
«Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» Ляхавіцкі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
- Вызначыць меру сацыяльнай падтрымкі са сродкаў раённага бюджэту для асоб, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў Ляхавіцкім раёне, у выглядзе выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 2021/2022 навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей і маюць статус шматдзетнай сям’і на 31 жніўня 2021 г., на кожнага навучэнца, які вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), у памеры 80 беларускіх рублёў.
- Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік».
- Данае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Старшыня Л. І. Калбаса.