Зборны ліпень. Ляхавіччына далучылася да месячніка па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў
Пакеты, мяхі, напоўненыя пластыкавымі бутэлькамі, шклом, вырабамі з поліэтылену, адзін за адным «перабіраюцца» з падворкаў прыватных дамоў і кватэр у аўтамабілі. Іх далейшы шлях ідзе на вуліцу Чкалава, дзе знаходзіцца нарыхтоўчы пункт КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». І аналагічных маршрутаў на мінулым тыдні па горадзе было нямала. Так актыўна супрацоўнікі розных аддзелаў райвыканкама далучыліся да месячніка па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў, які праходзіць на Ляхавіччыне з 1 па 31 ліпеня.
– У нашай сям’і не першы год склалася завядзёнка – сартаваць бытавыя адходы: папера, пластык, шкло – усё паасобку. Гэта не толькі зручна для нас, але і карысна для прыроды, клапаціцца пра якую людзі проста абавязаны, каб захаваць яе для нашчадкаў. Нават дзеці ведаюць, што любыя адходы доўга распадаюцца і тым самым наносяць шкоду планеце. Таму заўжды, як і мае калегі, удзельнічаю ў зборы другаснай сыравіны. Запрашаем далучацца ўсіх земля-
коў, – адзначае галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Наталля Маслоўская.
Дарэчы, камунгас і райпо павінны былі забяспечыць сярод насельніцтва раёна арганізацыю і правядзенне конкурсаў і акцый па зборы другаснай сыравіны. Пакуль цішыня.
Галіна КАНЬКО.