Трэніроўка зладжанасці. Выратавальнікі правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні на Ляхавіцкім ільнозаводзе
З мэтай праверкі дзеянняў дзяжурнага персаналу пры ўзнікненні пажару выратавальнікі правялі тактыка-спецыяльныя вучэнні на Ляхавіцкім ільнозаводзе.
Чарговы раз агняборцы адпрацавалі небяспечны сцэнарый развіцця надзвычайнай сітуацыі ў памяшканні з вялікай колькасцю людзей.
Па тактычнай задуме вучэнняў загарэлася другая секцыя шохі № 3, а там захоўваецца да тысячы тон ільнотрасты. З улікам напрамку ветру і фронту пажару склалася пагроза ўзгарання ў суседніх секцыях і шохах.
Ліквідавалі надзвычайную сітуацыю пажарная дружына прадпрыемства і падраздзяленні РАНС. На месцы здарэння быў створаны аператыўны штаб і арганізаваны два баявыя ўчасткі, перад якімі стаяла задача тушэння ўмоўнага пажару і ахаладжэння будаўнічых канструкцый шохі.
Падчас вучэнняў праведзена праверка гатоўнасці не толькі пажарнай каманды льнозавода, але і аварыйна-выратавальных службаў раёна.
Намеснік начальніка РАНС Сяргей Мухарэўскі падвёў вынікі і ацаніў работу і зладжанасць задзейнічаных у трэніроўцы службаў.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.
Фота з архіва РАНС.