«Вялікая размова» пра галоўнае. Клопат пра здароўе на дзяржаўным узроўні
Падчас “Вялікай размовы” Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзняў надзвычай важныя і вострыя тэмы, якія і сёння актыўна абмяркоўваюцца на самых розных узроўнях. Сваімі меркаваннямі і ўражаннямі падзяліліся і жыхары Ляхавіччыны.
Міхаіл КУЛЯШОЎ, намеснік галоўнага ўрача Ляхавіцкай ЦРБ:
–Сапраўды,прайшоўшы пасля леташніх прэзідэнцкіх выбараў год паказаў не толькі кансалідацыю грамадства, адзінства пераважнай большасці беларусаў у жаданні і далейжыць у моцнай суверэннай краіне, але і акрэсліў маючыя праблемы. Пра гэта неаднойчы гаварыў Кіраўнік нашай дзяржавы.
Падчас “Вялікай размовы” Прэзідэнт шмат увагі надаваў пытанням у тым ліку эканомікі. Гэта,безумоўна, надзвычай важна, бо эканамічны падмурак дае магчымасць палітыцы краіны быць сацыяльна арыентаванай. У сваю чаргу, клопат пра людзей адбіваеццана стане эканомікі.
Прэзідэнт нагадаў, што мы падчас пандэміі не закрылі сваіх людзей дома, не спынілі работу прадпрыемстваў. І гэта быў вельмі правільны крок! Прэзідэнт даў створанай у нашай краіне трохузроўневай сістэме лячэння грамадзян падчас пандэміі каранавіруса высокую ацэнку.Такая стратэгія і сапраўды дала вынікі, удала зарэкамендавала сябе і ўЛяхавіцкім раёне. Пацыенты з лёгкім цячэннем хваробы атрымлівалі бальнічны лісті лячыліся на даму. Але без кваліфікаванай медыцынскай дапамогі не заставаліся ні ў горадзе, ні ў сельскіх населеных пунктах: да іх прыязджалі спецыялізаваныя брыгады медыкаў. Хворых з цяжкім цячэннем каранавіруса і спадарожнымі хваробамі шпіталізавалі. Акрамя інфекцыйнага аддзялення райбальніцы, пацыентаў з кавідам размяшчалі ў іншых, перапрафіляваных аддзяленнях ЦРБ. У нас і было ў дастатковай колькасці як сродкаў індывідуальнай абароны, так і кіслародных кропак, апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх, але паступова мы яшчэ закуплялі і новыя. Маем дастаткова аснашчаны аўтамабільны парк, які папоўніўся новымі машынамі хуткай медыцынскай дапамогі. Канешне, наўсё гэта пайшло нямала сродкаў, і пераважна яны бюджэтныя.
Нягледзячы на складаную сітуацыю ў эканоміцы, звязаную як з каранавірусам, так і апошнім часам з уведзенымі супраць Беларусі санкцыямі, дзяржава знаходзіць сродкі, каб падтрымаць медыкаў, якія працуюць з каранавіруснымі хворымі… Гэта і ёсць сапраўдны дзяржаўны клопат.
Як падкрэсліў Прэзідэнт, на Захадзе, дзе ў асноўным прыватныя прадпрыемствы, не змаглі належным чынам арганізаваць гэты працэс, аб’явілі лакдаўны, не здолелі ўзяць хваробу пад кантроль, што нанесла не толькі страты эканоміцы, але і дрэнна паўплывала на псіхалагічны стан людзей.