У крэсле едзеш – далей будзеш
«Беражыце дзяцей!» – рэспубліканская прафілактычная акцыя
з такой назвай стартавала на Ляхавіччыне 11 жніўня. Яна мае на мэце папярэджанне траўматызму дзяцей на дарогах і працягнецца да 18 жніўня.
Супрацоўнікі АДАІ нагадаюць дарослым, як арганізаваць бяспечную перавозку дзяцей, як варта пераходзіць дарогу ў залежнасці ад тыпу пешаходнага пераходу, а таксама пра важнасць правільнай размовы з дзецьмі і падлеткамі аб дарожнай бяспецы.
Дарэчы, з пачатку года ў раёне зарэгістравана 2452 парушэнні, выяўлена 36 п’яных вадзіцеляў, 538 парушэнняў на рахунку пешаходаў, з якіх 117 выпадкаў, калі яны былі ў стане алкагольнага ап’янення.
Таксама супрацоўнікі АДАІ выявілі 67 выпадкаў парушэнняў правілаў перавозкі дзяцей.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ РАУС.