Самая «позняя» аптэка

Для зручнасці насельніцтва аптэка
№ 248 пятай катэгорыі г. Ляхавічы, размешчаная ў магазіне «Санта» па вул. Інтэрнацыянальнай, 11, змяніла свой рэжым працы. Цяпер яна самая позняя аптэка ў райцэнтры – працуе да 22.00 гадзін. Тых, хто нешта забыў або не паспеў у іншыя аптэкі, аптэка ў магазіне «Санта» з задавальненнем абслужыць і прадаставіць магчымасць фармацэўтычнага кансультавання.
Дзве тысячы найменняў, магчымасць бясплатнага і льготнага водпуску, гарантыі якасці рэалізуемых тавараў і прадастаўляемых паслуг, скідкі, магчымасць адтэрмінаванага абслу-гоўвання насельніцтва робяць аптэку даступнай для жыхароў бліжэйшых вуліц горада і вёскі Вялікая Лотва.
Таццяна САЛОДКАЯ,
загадчык Ляхавіцкай ЦРА № 56.