Мы за стабільнасць. Жыхары Ляхавіччыны выказали меркаванне пра «Вялікую размову з Прэзідэнтам»
Тэмы, узнятыя падчас «Вялікай размовы», прадаўжаюць шырока абмяркоўвацца ў Беларусі і за яе межамі. Актыўнасць праяўляюць і жыхары Ляхавіччыны, якія выказваюць сваё меркаванне.
Вольга САВАСЦЮК, дырэктар цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый:
– «Вялікая размова з Прэзідэнтам» ўразіла сваёй маштабнасцю, дыяпазонам узнятых тэм. Былі закрануты пытанні, што датычацца розных сфер, галін, падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне, і міжнародныя аспекты. На кожнае зададзенае Кіраўніку дзяржавы пытанне прагучалі аргументаваныя змястоўныя адказы.
Ні разу не пашкадавала, што на выбарах Прэзідэнта ўласны голас аддала за Аляксандра Лукашэнку. Падчас «Вялікай размовы» мы чарговы раз убачылі ў нашым Прэзідэнце моцнага, валявога, упэўненага ў сабе нацыянальнага лідара, які любіць сваю краіну.
Нягледзячы на агрэсіўныя дзеянні праціўнікаў улады ў паслявыбарчы перыяд, Кіраўнік дзяржавы праводзіў шмат сустрэч у працоўных калектывах, выязджаў у рэгіёны, знаходзіў час, такія патрэбныя словы і будаваў дыялог як са сваімі прыхільнікамі, так і з апазіцыяй.
Пасля няўдалай спробы перавароту ўрады заходніх краін і ЗША нанеслі, па іх меркаванні, яшчэ адзін удар па Беларусі – эканамічны, пачалі прымаць санкцыі супраць Беларусі і беларусаў. І Прэзідэнт паставіў чарговую задачу: дасягнуць запланаваных паказчыкаў у эканоміцы. І экзамен вытрымалі: знаходзяцца новыя рынкі збыту для беларускай прадукцыі, развіваецца лагістыка, адкрываюцца новыя авіямаршруты і г. д.
Ганарова ведаць і пра высокі рэйтынг беларускага лідара ў краінах замежжа, пра што адзначалі журналісты замежных СМІ на «Вялікай размове».
Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што стабільнасць, сацыяльныя гарантыі ў Беларусі будуць абавязкова захаваны. Як кіраўнік арганізацыі, якая забяспечвае работу бюджэтнай сферы –
адукацыі, культуры, адзначу, што, насуперак усім спробам замежных краін аслабіць беларускую эканоміку, бюджэт, напрыклад, Ляхавіцкага раёна сфарміраваны з планавым тэмпам росту да ўзроўню 2020 года. Толькі на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі Ляхавіччыны да новага навучальнага года выдаткавана больш за 300 тысяч рублёў. Радуе і рост заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы.
Выступленне Прэзідэнта яшчэ больш надало ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, падзеі мінулага года паспрыялі кансалідацыі грамадства, умацавалі нас, зрабілі яшчэ больш адзінымі, навучылі па-сапраўднаму цаніць тое, што маем.
Міхаіл КАРПОВІЧ, стараста аграгарадка Малое Гарадзішча:
– «Вялікую размову з Прэзідэнтам» глядзеў па тэлевізары. Уражанняў шмат. Потым неаднойчы абмяркоўвалі пачутае і ў сям’і, і з аднавяскоўцамі. Колькі тэм было ўзнята, і ўсе важныя, надзённыя. Наш Прэзідэнт хвалюецца за сваю краіну, відавочна, ён вельмі любіць Беларусь.
На сустрэчы ў Мінску прысутнічала нямала, у тым ліку, і замежных журналістаў, якія задавалі іншы раз правакацыйныя пытанні. Але наш Прэзідэнт на кожны такі выпад даваў прамыя, а то і жорсткія адказы. Падчас «Вялікай размовы» нямала ўвагі надавалася сённяшняму дню краіны і планам на будучыню. І гэта тычыцца кожнага з беларусаў.
Што маем сёння? Людзі забяспечаны работай, пры жаданні можна зарабляць добрую заработную плату, пенсіянеры своечасова атрымліваюць пенсію, нямала льгот у сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей. Нельга не ўзгадаць бясплатную медыцыну – такая магчымасць ёсць далёка не ў кожнай краіне.
Летась на выбарах Прэзідэнта краіны беларусы зрабілі свой выбар – за суверэнную Беларусь. Спроба дзяржаўнага перавароту правалілася, нягледзячы на падтрымку праціўнікаў улады з Захаду. Разам мы выстаялі. Мы за тое, каб, як і раней, жыць у квітнеючай незалежнай краіне, і ў гэтым імкненні нам ніхто не зможа перашкодзіць, калі будзем разам.
Усё маё жыццё звязана з Беларуссю: вучыўся, служыў у арміі, атрымаў прафесію… Зараз на заслужаным адпачынку прадаўжаю працаваць. Жыццём задаволены і ганаруся, што я адзін з мільёнаў беларусаў.