Спецыяліста заказвалі?Маладыя спецыялісты папоўнілі працоўныя калектывы Ляхавіччыны ў самых розных сферах
Кадравае папаўненне – гэта здорава! Асабліва, калі да працы прыступаюць маладыя спецыялісты, поўныя планаў і мар, з добрым багажом ведаў, крыху апрабаваным на практыцы.
Учарашнія студэнты, навучэнцы, а сёння дыпламаваныя спецыялісты з вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыяй прыехалі на сваё першае працоўнае месца і на Ляхавіччыну. Атрыманы дыплом абяцае не толькі новае жыццё, але і накладае адказнасць, у тым ліку, і перад дзяржавай, якая затраціла немалыя сродкі на навучанне. Хто яны, маладыя спецыялісты, якімі сёлета папоўніліся арганізацыі, прадпрыемствы, установы раёна? Якія яны, першыя працоўныя дні? Як складваюцца адносіны ў новым калектыве? Якім чынам наладжаны бытавыя ўмовы? Пра гэта чарговы матэрыял «ЛВ».
Безумоўна, у раёне зацікаўлены, каб маладыя спецыялісты заставаліся на Ляхавіччыне. Сочаць, як складваюцца ў іх справына рабоце, як уладкаваны быт, арганізоўваюцца «круглыя сталы»і сустрэчы з кіраўніком раёна, наякія запрашаюць прадстаўнікоў розных службаў. Па магчымасці вырашаецца і адно з асноўных пытанняў – жыллёвае. Апошнім часам маладыя спецыялісты нярэдка атрымліваюць ключы ад арэндных кватэр. Увогуле, моладзь не застаецца сам на сам з сабой: юнакоў і дзяўчат зацікаўліваюць грамадскай работай, большасць з іх – члены БРСМ.
Першы «выхад у свет» чакаецца праз тыдзень-другі для дзесяці сейбітаў разумнага, добрага, вечнага, якія пачалі сваю працоўную біяграфію ў сельскіх і гарадскіх школах і дзіцячых садках, пазашкольных установах. Іх будуць урачыста прымаць у настаўніцкую сям’ю Ляхавіччыны на жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі. Па словах галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі Таццяны Зубік, адметным длягэтага папаўнення з’яўляеццавысокі бал дыплома аб вышэйшай адукацыі. Так, у настаўнікахіміі і біялогіі Навасёлкаўскай СШ Анастасіі Кулеш бал складае 9,09.
– Кожны з навічкоў-педагогаў атрымлівае прадугледжаныя заканадаўствам пад’ёмныя, а таксама штомесячна на працягу двух гадоў у дадатак да зарплаты можа разлічваць на 30 працэнтаў надбаўкі ад акладу згодна з раённым сацыяльным пагадненнем паміж наймальнікамі і калектыўным дагаворам паміж адміністрацыяй навучальнай установы і прафкамам. Плюс яшчэ 20 працэнтаў ад акладу выплачваецца размеркаваным маладым спецыялістам, якія заключылі кантракты. Таксама часткова кампенсуецца пры наяўнасці дагавора найму аплата арэнды жылля ў межах дзвюх базавых велічынь штомесячна.А яшчэ маладыя маюць права на атрыманне льготных крэдытаў, –расказвае старшыня райкамапрафсаюза работнікаў адукацыі інавукі Людміла Буцько.
З 16 жніўня прыступяць да работы навічкі ў гімназіі, Тухавіцкай(чатыры маладыя спецыялісты),Навасёлкаўскай (два настаўнікі),Малагарадзішчанскай школах,дзіцячым садзе № 4, цэнтрыдадатковай адукацыі дзяцей імоладзі.
Нягледзячы на штогадовае кадравае папаўненне, у раёне ўсё яшчэ існуе недахоп настаўнікаў фізікі і матэматыкі.Так, сёлета падавалі заяўку на 12 выпускнікоў ВНУ такога профілю, у выніку не атрымалі ні аднаго. Як падкрэсліла Таццяна Зубік, і гэта праблема вырашаецца – шляхам мэтавай падрыхтоўкі. А пакуль самае істотнае кадравае папаўненне зноў у медыцыне.
Старшы інспектар па кадрах УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Алена Верамей паведаміла:
– На розныя ўчасткі ЦРБ размеркаваліся сямёра ўрачоў. Шасцёра (хірург, педыятр, анестэзіёлаг-рэаніматолаг, акушэр-гінеколаг, урачы агульнай практыкі, лабараторнай дыягностыкі) застануцца ў горадзе, адзін адправіўся ў Дараўскую амбулаторыю ўрача агульнай практыкі. Плюс яшчэ 27 прадстаўнікоў сярэдняга медыцынскага персаналу: памочнікі ўрача, медсёстры,фельчары-лабаранты, фельчары, акушэркі пасля заканчэння Брэсцкага, Пінскага, Слуцкага, Слонімскага, Гродзенскага, Мінскага медкаледжаў, якія пачалі працаваць у паліклініцы, аддзяленнях бальніцы, Падлескай, Навасёлкаўскай, Ліпскай,Дараўск ай, Ганчароўскай, Начаўскай АУАП, на Галаўнінскім,Конькаўскім, Русінавіцкім ФАПах.
Сярод навічкоў у медыцынскай сям’і раёна ёсць і мясцовыя. Некаторыя з іх атрымлівалі спецыяльную адукацыю па накіраванні. Вярнуліся пасля вучобы дамоў ляхавічанкі Марыя Шалік – медсястра ў паліклініцы, Валерыя Сяргей і Вікторыя Касміна – фельчары лабаранты клініка-дыягнастычнай лабараторыі. Дар’я Лентнер з Вялікай Лотвы працуе медсястрой у неўралагічным аддзяленні райбальніцы, Алена Лашук з Каранеўшчыны – медсястрой у тэрапеўтычным аддзяленні. Аляксей Асаскала ўзначаліў Русінавіцкі ФАП, ён і ўвогуле, лічы, дома – родам з Гаслаўшчыны.
– Ганаруся, што мне даверылі такі важны ўчастак. ФАП адказвае за здароўе больш як 600 дарослых і дзяцей з Русінавічаў, Гаслаўшчыны, Жарскіх. Мяркую, мне лягчэй, бо многіх сваіх патэнцыяльных пацыентаў ведаю асабіста. Але такая акалічнасць прадугледжвае і большую адказнасць. Мне падабаецца медыцына, упэўнены, што выбраўдля сябе правільную прафесію. Жыву ў бацькоў, на работу хаджу пешшу – для здароўя карысней, –гаворыць Аляксей Асаскала.
Для выпускніка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўчастковага ўрача педыятра Ільі Спірыдонава Ляхавічы – добра знаёмы горад, адсюль родам яго бацькі, бабуліі дзядулі.
– Пры паступленні браў мэтавае накіраванне, ведаў, што буду працаваць на Брэстчыне. Пры размеркаванні выбраў Ляхавічы. Сустрэлі добра, умовы працы падабаюцца. Некалькі дзён вёў прыём у паліклініцы. Потым адправіўся ў якасці доктара ўлагер «Чайка». У маёй прафесіі галоўнае – знайсці падыход да маленькіх пацыентаў, уважліва выслухаць бацькоў, каб дакладнаі своечасова паставіць дыягназ і прызначыць лячэнне – усё так,як вучылі ў медуніверсітэце ісам рабіў падчас інтэрнатуры,якую праходзіў у Баранавічах. Задавальняе ўсё: загружанасць,умовы, паважлівыя адносіны збоку калег і вырашанае жыллёвае пытанне – прадастаўлены пакой у інтэрнаце, – гаворыць Ілья Спірыдонаў.
Наогул, з сёлетніх размеркаваных маладых спецыялістаў трое ўжо атрымалі арэнднае жыллё.
– Старанныя, амбіцыйныя, дапытлівыя, не саромеюцца вучыцца, уважлівыя да пацыентаў,імкнуцца дакладна і якасна выконваць свае прафесійныя абавязкіі, бадай, галоўнае – адчуваецца,што выбраная прафесія ім падабаецца, – характарызуе калег навабранцаў намеснік галоўнага ўрача Ляхавіцкай ЦРБ Міхаіл Куляшоў і дадае:
– Важна, кабяны замацаваліся на першым працоўным месцы і засталіся тут і далей. Прыкладзём усе намаганні і створым такія ўмовы, каб моладзь удасканальваласяў прафесіі, пераймала вопыт і,канешне, дастойна прадоўжыла традыцыі сваіх папярэднікаў. Кожны з навабранцаўмедык аў разам з першыммесцам атрымлівае аднаразовую дапамогу на першапачатковае ўладкаванне і штомесячна – на аплату арэнды жылля, а таксама карыстаецца іншымі прэферэнцыямі, прадугледжанымі для маладых спецыялістаў калектыўным дагаворам. Прыступілі ці вось-вось прыступяць да работы ў іншых галінах, арганізацыях, установах,на прадпрыемствах маладыя спецыялісты – учарашнія навучэнцы, студэнты.Там, дзе зацікаўлены, каб малады спецыяліст прыжыўся, ствараюцца ўсе ўмовы для быту і працы. І калі дастойная зарплата, ёсць паўнацэнныя выхадныя, наладжаны арганізацыя працы ібыт, адчувальна зацікаўленасць кіраўніцтва і дапамога больш вопытных калег – моладзь адчуе інтарэс да работы і захоча застацца тут і пасля адпрацоўкі.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.