Республиканская акция «Внимание — дети!» стартует 25 августа. Водители, включите ближний свет


З 25 жніўня па 5 верасня ДАІ правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага – дзеці!”. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць увагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.
У дні акцыі аўтамабілі і ў светлы час сутак павінны ехаць з уключаным блізкім святлом фар ці дзённымі хадавымі агнямі. Супрацоўнікі ДАІ асаблівую ўвагу нададуць захаванню вадзіцелямі скораснага рэжыму, выкананню правілаў праезду пешаходных пераходаў і правільнай перавозкі дзяцей.

У Ляхавіцкім раёне з пачатку года ДТЗ з удзелам дзяцей не зафіксавана.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ.