Год пачынаецца ў верасні. На верасень прыпадае шэраг святаў, якія маюць самае непасрэднае дачыненне літаральна да кожнай беларускай сям’і, да кожнага з нас
Дзень ведаў аб’яднаў святочнай мітуснёй і кранальнай урачыстасцю дзяцей і дарослых. 1 верасня традыцыйна распачынае новы навучальны год.
Першая нядзеля верасня – Дзень беларускага пісьменства. Свята беларускага слова нагадвае нам пра багатую асветніцка-культурную спадчыну Беларусі. У цэнтры яго ўвагі – гісторыя і сённяшні дзень беларускага кнігадрукавання.
17 верасня 1939 года – адна з адметных і самых важных старонак у гісторыі станаўлення беларускай дзяржавы. Шмат гадоў гэтая дата адзначалася як дзень уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Сёлета, у Год народнага адзінства, свята атрымала новую назву і адметны статус: 17 верасня Беларусь упершыню адзначыць Дзень народнага адзінства. Межы і сэнс новага свята выйшлі далёка за гістарычныя! Беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай дзяржавы. Адзін з важных рухавікоў такога развіцця – патрыятызм. Менавіта таму 1 верасня
першы ўрок ва ўсіх беларускіх школах сёлета прайшоў па тэме «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны».
Святлана СТЫКУЦЬ.