У нядзелю адзначаецца Дзень беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!
Сардэчна віншуем вас з Днём беларускага пісьменства.
Гэта свята – знакавая па-дзея культурнага жыцця краіны, якая сведчыць пра багацце гістарычнай спадчыны і духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі айчынная кніжнасць з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці.
Павага да чалавека, маральная чысціня, высакароднасць і самаадданая любоў да роднай зямлі – каштоўнасці, якія спрадвеку адрозніваюць і аб’ядноўваюць беларусаў. Аб гэтым мы гучна сцвярджаем у Год народнага адзінства. Сапраўдны патрыятызм, інтэлект і духоўнасць дапамагаюць нам будаваць шчаслівую, моцную краіну!
Дарагія ляхавічане! Сардэчна віншуем вас са святам і ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.      РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Фота з сайта http://www.kopyl.by/?p=105192