Стыльны аўтобус ад ляхавіцкіх выратавальнікаў і кіраўніцтва аўтобуснага парка горада Баранавічы
Выратавальнікі ў заўсёдным пошуку эфектыўных формаў прафілактычнай работы па папярэджанні ўзнікнення пажараў. На гэты раз сумесна з кіраўніцтвам аўтобуснага парка горада Баранавічы арганізавалі тэматычнае афармленне гарадскога аўтобуса – «5 крокаў да выратавання». Транспартны сродак будзе курсіраваць па Ляхавічах і вясковых кропках і «вучыць» дзяцей і дарослых правільным паводзінам у выпадку ўзнікнення пажару. Выратавальнікі разлічваюць, што перасоўная агітацыя прыцягне ўвагу насельніцтва да неабходнасці бездакорнага выканання правілаў пажарнай бяспекі.
З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана 20 пажараў, і гэта на пяць менш, чым летась. Загінулі тры чалавекі: на тэрыторыі Крывошынскага, Альхоўскага і Начаўскага сельсаветаў.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.