На варце закона і справядлівасці. 12 верасня Следчы камітэт Беларусі адзначыў свой першы юбілей – дзесяцігоддзе з моманту стварэння
12 верасня Следчы камітэт Беларусі адзначыў свой першы юбілей – дзесяцігоддзе з моманту стварэння. Да прафесійнага свята шэраг супрацоўнікаў райаддзела СК адзначаны ўзнагародамі ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. Падзяка аб’яўлена былому начальніку РАСК падпалкоўніку юстыцыі ў запасе Віталію Лабанаву, а таксама следчаму Яўгенію Санюце. Грамата ўручана старшаму следчаму маёру юстыцыі Міхаілу Ланкуцю.
Нагрудным знакам «За добрасумленную службу» ўзнагароджаны намеснік начальніка РАСК падпалкоўнік юстыцыі Дзмітрый Гатоўчыц.