«Мае бабуля і дзядуля». Ляхавіцкі ТЦСАН запрашае да ўдзелу ў сэлфі-конкурсе

Сэлфі-конкурс пад такой назвай праводзіць Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з «Ляхавіцкім веснікам».

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аматары фатаграфаваць і фатаграфавацца любога ўзросту! Можна прадставіць па адной рабоце ў кожнай з намінацый: сэлфі «Мая бабуля», «Мой дзядуля» ці «Мае бабуля і дзядуля».
Работы высылаюцца на электронны адрас centr@tcsonlyahovichi.by ці ў групу #Веселые пенсионеры ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» з 15 верасня па 28 верасня 2021 года.
Да 1 кастрычніка конкурсная камісія вызначыць пераможцаў. Для іх прадугледжаны дыпломы і падарункі. Лепшыя фота будуць размешчаны на сайтах раённай газеты, ТЦСАН, у групе #Веселые пенсионеры ў «Аднакласніках».
Кожную работу неабходна падпісаць (указаць прозвішча сям’і, адрас месца жыхарства, кантактны тэлефон).
Кансультацыю па ўдзеле ў конкурсе можна атрымаць па нумары 6-39-06.
Кацярына ЖУКОЎСКАЯ,
загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.