Дыялог на здаровыя тэмы. Прамую лінію правядзе галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ»
Для кожнага чалавека адна з самых важных і хвалюючых тэм – здароўе. Як яго зберагчы, як паправіць, калі арганізм дае збоі, да якога спецыяліста і ў якую медустанову звярнуцца, – пытанні, што заўжды актуальныя, бо ў здароўя дробязяў не бывае. Пандэмія каранавіруса ставіць перад медыкамі новыя выклікі.
Жадаеце даведацца ўсё пра прыш-чэпкі ад кавіда, іх важнасць і неабходнасць?
Вас хвалюе, як працуюць установы аховы здароўя раёна, як укараняюцца медыцынскія навінкі, як прайсці дыспансерызацыю, планавы медагляд?
Адказ на гэтыя і многія іншыя пытанні можна атрымаць падчас прамой лініі «ЛВ». На ёй на гэты раз будзе працаваць галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Георгій Яўгеньевіч Хлябовіч. Стаць удзельнікам цікавага дыялогу можа кожны жадаючы ў чацвер, 23 верасня. Трэба толькі патэлефанаваць з 12 да 13 гадзін па нумары 2-14-60.
Задаць пытанні можна і папярэдне: з 20 па 22 верасня ўключна па нумары 2-12-36 (рэдакцыя «ЛВ») у рабочы час: з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін.