Райпо прэзентуе «МЕГАопт»

У Дзень народнага адзінства – 17 верасня – чарговай гандлёвай абноўкай парадавала ляхавічан і гасцей горада раённае спажывецкае таварыства. Новы магазін з’явіўся па адрасе вуліца Леніна,13. Пасля рамонту, пераабсталявання на месцы былога «Роднага кута» адкрыўся «МЕГАопт» — магазін нізкіх цэн.

Тут па даволі дэмакратычных цэнах прадстаўлены шырокі асартымент бакалеі, салодкасцяў і іншых запатрабаваных прадуктаў. Даспадобы многім пакупнікам прынцып самаабслугоўвання. Кожны можа азнаёміцца са складам тавару, вытворцамі і іншай інфармацыяй, якая найбольш цікавіць.
– Стараемся ісці ў нагу з часам і адпавядаць запытам пакупнікоў. Зараз актуальныя гандлёвыя кропкі фармату «магазін з нізкімі цэнамі», пры гэтым асартымент разнастайны. Зрабілі перапланіроўку магазіна, часткова набылі новае абсталяванне. У аснове – харчовыя тавары,
але ёсць і спадарожныя прамысловыя. Абавязкова
будуць разнастайныя акцыі, скідкі, – расказвае намеснік старшыні праўлення райпо Уладзімір Шырэй.
Яшчэ адна важная акалічнасць для пакупніка – расклад работы. «МЕГАопт» працуе штодзённа з 8 да 20 гадзін, без выхадных і перапынкаў на абед.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.