Цытадэль памяці. Спаўняецца 50 гадоў з дня ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»

Яна – сімвал патрыятызму, мужнасці і няскоранасці духу, увасабленне народнай памяці пра подзвіг абаронцаў Айчыны. Паўстагоддзя ўжо Брэсцкая крэпасць штодзень нагадвае пра вайну і славіць мір, расказвае праўду сотням тысяч турыстаў.
Днямі мемарыяльны комплекс удастоены ордэна Францыска Скарыны за значныя дасягненні ў захаванні гістарычнай спадчыны, увекавечванні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі.