Бургер не жадаеце? У Ляхавічах у кафэ гасцініцы «Эдэльвейс» чакаюць наведвальнікаў

Хоць і невялікае, але кампактнае, утульнае, зручнае – такое кафэ штодня сустракае наведвальнікаў у гасцініцы КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» «Эдэльвейс».


Тут не толькі ветлівае абслугоўванне, але і разнапланавае меню. Каб перакусіць, прапаноўваюцца разнастайныя бутэрброды, піца, беляшы, чабурэкі, шаўрма, аладкі, кава, чай, іншыя напіткі. Прычым асартымент стараюцца пастаянна абнаўляць і дапаўняць.
– Імкнёмся задаволіць густы наведвальнікаў – як тых, хто жыве ў гасцініцы, так і гараджан. Рады кожнаму.
Прыемна, калі чуем словы падзякі за абслугоўванне і смачныя стравы. Асабліва падабаецца наша кава, якая і па смаку, і па кошце задавальняе людзей, – расказвае касір па разліках кафэ Святлана Люкіш (на здымку).
Днямі адбылося чарговае папаўненне меню. У кафэ пачалі гатаваць бургеры, французскі хот-дог і хот-дог. Апетытныя, гарачыя, смачныя – напэўна, яны знойдуць сваіх прыхільнікаў.
Працуе кафэ з 8 да 23 гадзін без перапынкаў на абед і выхадныя. Так што заходзьце, частуйцеся.
Галіна КАНЬКО.