В Ляховичах проверяется сообщение о минировании здания райисполкома

Як і ў многіх іншых рэгіёнах, сёння на электронную пошту паступалі паведамленні пра мініраванне розных аб’ектаў. Такое паведамленне паступіла і на электронную пошту Ляхавіцкага райвыканкама.

На месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі, РАНС,райаадзела Следчага камітэта, аддзела Дэпартамента аховы.
Работнікі былі эвакуяваны з адміністрацыйнага будынка. Праводзіцца праверка і прадпрымаюцца неабходныя меры бяспекі.

Таццяна КАЦУБА, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні:
– Скажу так. Зараз для сельскай гаспадаркі адказны і важны час – сяўба. І такія няштатныя сітуацыі, калі неабходна раптоўна спыніць работу і пайсці з працоўнага месца, канешне, не на карысць справы. Таму вельмі негатыўна стаўлюся да спроб падарваць стабільную работу і ўнесці смуту.
Святлана МАРГАЕВА, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета:
– Напярэдадні Дня настаўніка ва ўсіх педагогаў краіны перадсвяточны настрой. А паведамленні пра пагрозу жыццю, не толькі адцягваюць увагу спецслужбаў ад дапамогі таму, каму яна неадкладна патрабуецца, але і ствараюць сітуацыю страху і нярвовасці.

