Фотафакт. Багамол у ляхавіцкіх каардынатах

Багамол- драпежны. Налічваецца больш за 2 тысячы відаў гэтага насякомага. Сваю назву ён  атрымаў не таму што паводзіць сябе нібы анёлак, а з-за асаблівай паляўнічай позы, якая нагадвае позу чалавека падчас малення. Харчуецца іншымі насякомымі. Буйныя віды могуць паляваць нават на невялікіх жаб, яшчарыц, а то і птушак. Водзіцца на поўдні Еўропы, сустракаецца на астравах Міжземнага  мора, іншых месцах. Від не тыповы для Беларусі, але апошнія гадоў 5-10 багамола сталі ўсё часцей заўважаць і на нашых тэрыторыях. Як гэтага. Здымак зроблены напрыканцы верасня на беразе водасховішча Мінічы,  у кіламетры ад вёскі Набярэжная.