Арсенал трэба здаць

З 4 па 8 кастрычніка органы ўнутраных спраў праводзяць аператыўна-прафілактычныя мерапрыемствы «Арсенал», мэтай якіх з’яўляецца папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі.

РАУС нагадвае, што за незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў і выбуховых рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да дванаццаці гадоў.
Асобы, якія добраахвотна здалі незаконна захоўваемыя зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Па тэлефоне гарачай лініі РАУС 6-09-37 або па нумары 102 вы можаце паведаміць інфармацыю пра незаконна захоўваемыя зброю, боепрыпасы і выбуховыя ўстройствы, а таксама атрымаць інфармацыю пра парадак добраахвотнай здачы такіх прадметаў.
Іван КАРПОВІЧ,  старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы і правапарадку РАУС.