З узнагародай!
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – узнагароджана кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Крыніца» Ляхавіцкага ГДК Кацярына ЛАМАКА.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – адзначана загадчыца Тухавіцкага СДК ДУК «Ляхавіцкая цэнтралізаваная клубная сістэма» Алена АБРАМАВА.