Горад прыгожай чысціні. Ляхавічы сталі пераможцам штогадовага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Брэсцкай вобласці
Не захапляцца нашай Ляхавіччынай – прыгожай, утульнай, гасціннай, з багатай гісторыяй і шчырымі працавітымі людзьмі немагчыма.Тут удала спалучаюцца старажытнасць і сучаснасць, традыцыі і наватарства, вопыт і маладосць, у адзінстве, міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. А якія дбайныя гаспадары – прадпрыемствы, установы, арганізацыі рознай формы ўласнасці, а таксама людзі – гараджане і вяскоўцы. Прычым, з году ў год наш раён становіцца ўсё больш добраўпарадкаваным. Такія пазітыўныя змяненні заўважаюць не толькі тутэйшыя жыхары, але і госці Ляхавіччыны.
Нядаўна наш райцэнтр у чарговы раз пацвердзіў, што з’яўляецца адным з самых чыстых і ўладкаваных на Брэстчыне. Напрыканцы верасня падведзены вынікі штогадовага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Брэсцкай вобласці. Пасля разгляду прадастаўленых матэрыялаў рабочая група па падвядзен-
ні вынікаў конкурсу вызначыла пераможцаў у розных намінацыях і катэгорыях. Ляхавічы разам з Белаазёрскам і Маларытай сталі горадам-пераможцам у катэгорыі гарадоў з насельніцтвам да
15 тысяч жыхароў.
Згодна з палажэннем аб парадку правядзення агляду, пераможца атрымлівае і фінансавае заахвочванне. У катэгорыі, у якой перамог наш райцэнтр, прадугледжана выплата ў памеры адной тысячы базавых велічынь. Як адзначылі ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, асноўная частка выдаткаванай сумы будзе накіравана на добраўпарадкаванне і развіццё гарадской камунальнай гаспадаркі. Напэўна, хутка ўбачым новыя прыгожыя пераўтварэнні ў нашым камфортным для жыцця райцэнтры. А кожны з нас унясе свой непасрэдны ўклад у гарадскі парадак і будзе дбайным гаспадаром. І зрабіць гэта даволі проста і пад сілу кожнаму. Дастаткова толькі не разбураць зробленае, не смеціць, цаніць намаганні іншых і вучыць гэтаму падрастаючае пакаленне. Кожны з землякоў у адказе за тое, каб захаваць і пры-
множыць парадак і прыгажосць. Тым больш, калі ўлічыць, якія значныя сродкі бюджэтаў укладзены ў ляхавіцкае добраўпарадкаванне, і як стараюцца камунальнікі, каб з году ў год радаваць нас чарговымі стыльнымі навінкамі. Будзем дбайнымі гаспадарамі ў сваім агульным доме!
Галіна КАНЬКО.