Пачэсная місія. Не падлічыць, колькі на Ляхавіччыне сёлета высаджана дрэў розных відаў

Не падлічыць, колькі на Ляхавіччыне сёлета высаджана дрэў розных відаў.
Чарговы дэсант на азеляненні шчыраваў у райцэнтры 7 кастрычніка на вуліцах Чкалава і Інтэрнацыянальнай. Супрацоўнікі аддзелаў райвыканкама, РАУС, цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый, члены БРСМ, а таксама наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян ТЦСАН пасадзілі больш за сем дзясяткаў бяроз. Такой карыснай аперацыяй прыгожа быў завершаны сезон і распачаты месячнік па добраўпарадкаванні, які ў раёне праходзіць з 11 кастрычніка па 12 лістапада.


Загадчыца сектара аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Князева ўпэўнена, што садзіць дрэвы – адна з самых пачэсных місій чалавека:
– Дрэвы растуць шмат гадоў. Бяроза, напрыклад, жыве 100–150 гадоў, а ўзрост некаторых дасягае чатырох сотняў. Значыць, з кожным дрэвам робім уклад у будучае. Нашы Ляхавічы на вачах маладзеюць. І вельмі прыемна, што гэта , у тым ліку, і наша заслуга.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.