Працоўнае адзінства. Акцыя «Чысты лес» аб’яднала на Ляхавіччыне амаль тры сотні чалавек

Акцыя «Чысты лес» аб’яднала на Ляхавіччыне амаль тры сотні чалавек. У Год народнага адзінства ў дабрачыннай справе разам працавалі пастаянныя ўдзельнікі акцыі – навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі раёна.

Падлескі ВПК

Напярэдадні 9 кастрычніка навучэнцы Востраўскай СШ шчыравалі на азеляненні і добраўпарадкаванні мясцовага лясніцтва. Навучэнцы Тухавіцкай СШ праводзілі дапаўненне лясных культур на тэрыторыі Востраўскага лясніцтва.
У лясным масіве каля капліцы ў вёсцы Грушаўцы наводзілі чысціню адзінаццацікласнікі СШ № 1. Збіралі смецце і высаджвалі са-джанцы лясных культур рабяты Крывошынскай СШ
імя Г. С. Здановіча ў мясцовым лясніцтве.


Навучэнцы Падлескага ВПК і чытачы мясцовай сельскай бібліятэкі таксама плённа папрацавалі ў лесе каля Грушаўкі.
У Міністэрстве лясной гаспадаркі гэты год аб’яўлены Годам лясных культур, таму патрабаванні да лесааднаўленчых работ самыя высокія. Тры дні старанна і зацікаўлена шчыравалі на пасадцы лясных культур навучэнцы Малагарадзішчанскага ВПК. Для іх, дарэчы, удзел у лясных акцыях – справа традыцыйная і вельмі паспяховая.


Намаганнямі нераўнадушных землякоў і валанцёраў створана 2,5 гектара новых лясоў.
Кожны ўдзельнік «Чыстага лесу» атрымаў падарунак ад лесагаспадарчай установы.
Актыўна папрацавалі на навядзенні парадку ў лясных масівах раёна працоўныя калектывы шматлікіх арга-нізацый: прадстаўнікі райаддзела Следчага камітэта, Баранавіцкага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, райінспек-цыі прыродных рэсурсаў  і аховы навакольнага асяроддзя, Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння, торфабрыкетнага завода і Белдзяржстраха.
Работнікі Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння, напрыклад, правялі «генеральную ўборку» лясной паласы ўздоўж падводзччага газаправода да аграгарадка Русінавічы недалёка ад Каменкі. З 2,5 кіламетра «ўраджай» смецця склаў чатыры мяхі.
Так, намаганнямі добра-ахвотнікаў сумесна з супра-цоўнікамі лясгаса ачышчаны прыдарожныя палосы і шматлікія лясныя ўчасткі. Сабрана больш за восем метраў кубічных бытавога смецця. Акрамя іншага, добраўпарадкавана і азяленена тэрыторыя, падведамасная лясгасам, падрыхтаваны да зімы дэндрапаркі.
Лясныя культуры высаджаны на плошчы больш за чатыры гектары. Дапоўнены лясныя культуры дзевяццю тысячамі саджанцаў на плошчы восем гектараў.
Работнікі лясгаса шчыра ўдзячны ўсім, хто далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», і вельмі спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва.

Наталля АДАМЕНКА,
намеснік дырэктара Ляхавіцкага лясгаса.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА
і з архіваў школ раёна.