На прамой лініі «ЛВ» будзе працаваць дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»
Добраўпарадкаванне гарадскіх вуліц і прыдамавых тэрыторый, капітальны рамонт і будаўніцтва, гарадскія аўтобусныя прыпынкі і азеляненне, ацяпленне і якасць пітной вады – няпоўная частка таго, што знаходзіцца ў зоне адказнасці Ляхавіцкай ЖКГ. Менавіта гэтыя тэмы надзвычай актуальныя і для землякоў, з некаторымі з іх жыхары раёна звяртаюцца і на гарачую лінію раёнкі. Каб атрымаць адказы, як гаворыцца, з першых вуснаў, на прамой лініі «ЛВ» у аўторак, 19 кастрычніка, будзе працаваць дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Чайкоўскі Андрэй Антонавіч. З 12.00 да 13.00 па тэлефоне 2-14-84 ён адкажа на пытанні, што датычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Папярэдне пытанні можна задаць з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у панядзелак і з 8.00 да 12.00 у аўторак па нумары 2-12-36 (рэдакцыя).