Персанальны падыход. У навучэнцаў аграрнага каледжа на мінулым тыдні прайшла інфармацыйная гадзіна ў купалаўцы

Сярод выхаваўчых метадаў і прыёмаў вялікае значэнне маюць сустрэчы са спецыялістамі розных ведамстваў. У навучэнцаў аграрнага каледжа, напрыклад, на мінулым тыдні прайшла інфармацыйная гадзіна ў купалаўцы. Кожнае з агучаных пытанняў важнае і актуальнае.

Начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік расказала першакурснікам пра ўзаемадзеянне з дзяр-жаўнай інфармацыйнай сіс-тэмай «Рэгістр насельніцтва пры рэгістрацыі актаў грама-дзянскага стану». Сістэма ўліку насельніцтва заснавана на прынцыпе пастаяннага абнаўлення эканамічнай, сацыяльнай і дэмаграфічнай інфармацыі пра кожнага чала-века, які пражывае ў даным месцы. У загсе, напрыклад, пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў базу ўносяць персанальныя даныя, сярод якіх ідэнтыфікацыйны нумар, пол і дата, месца нараджэння і г. д. Для чаго створана такая сістэма, і як яна спрашчае правядзенне многіх працэдур, што такое персанальныя даныя, і якая адказнасць існуе за іх распаўсюджванне –  пра гэта і многае іншае ішла размова начальніка аддзела загса райвыканкама з першакурснікамі.
Пашпартыст  аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Таццяна Цуба растлумачыла навучэнцам, што такое біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь, падрабязна спынілася на парадку іх выдачы. У нашай краіне біяметрычныя дакументы ўведзены ў дзеянне з  1 верасня. Іх выкарыстанне дазволіць аўтаматызаваць працэдуру ідэнтыфікацыі асобы, спрасціць працэдуру праходжання пашпартнага кантролю пры перасячэнні мяжы і будзе садзейні-чаць развіццю электронных сэрвісаў. Мікрасхема, што знаходзіцца ў новым дакуменце, змяшчае фота ўладальніка, адпячаткі яго пальцаў рук, іншыя даныя. Усяго з’явіцца восем новых відаў дакументаў, у тым ліку ідэнтыфікацыйная картка грамадзяніна і біяметрычны пашпарт. ID-картка будзе выкарыстоўвацца на тэрыторыі краіны, а біяметрычны пашпарт – для выезду за яе межы.
Пра дзейнасць сектара бібліятэчна-інфармацыйных і электронных рэсурсаў раённай бібліятэчнай сістэмы па пошуку нарматыўна-прававых актаў і рабоце з імі расказала яе супрацоўнік Таццяна Зелянко.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.