Назначэнне ў Ляхавіцкім раёне
Як паведамілі ў аддзеле арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама, 21 кастрычніка на пасаду дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Ляхавіцкі аграхімсэрвіс» назначаны КСЁНЖЫК Анатолій Казіміравіч.
Раней Анатолій Казіміравіч працаваў на пасадзе намесніка дырэктара вытворчага ўчастка «Ляхавічы» адкрытага акцыянернага таварыства «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат».