У прыярытэце зноў пытанні ЖКГ

У Камітэт дзяржкантролю Брэсцкай вобласці за дзевяць месяцаў бягучага года паступіла 424 звароты, што менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года на 48 зваротаў (на 10 працэнтаў).

У ходзе праводзімых кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Камітэта асабістых і выязных прыёмаў, а таксама прамых тэлефонных ліній паступіла 200 (за дзевяць месяцаў 2020 года – 219) зваротаў, па якіх дадзены вычарпальныя растлумачэнні. Пытанні, якія патрабуюць прыняцця дадатковых мер рэагавання, заставаліся на кантролі да канчатковага вырашэння.
Традыцыйна ў Камітэт найбольшая колькасць зваротаў грамадзян паступіла ад жыхароў Брэста, Баранавічаў, Пінска, Кобрынскага, Лунінецкага, Столінскага і Пружанскага раёнаў.
Прыярытэтнымі для жыхароў вобласці былі пытанні, якія датычаць
дзейнасці арганізацый, прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, працы і заработнай платы, грамадзянска-прававых адносін, функцыянавання органаў выканаўчай улады, парушэнняў у рабоце кіраўнікоў арганізацый, якія склалі 83 працэнты ад агульнай колькасці зваротаў.
Чвэрць паступіўшых у Камітэт зваротаў датычыла дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, пры гэтым асобныя з іх вырашаюцца толькі пасля ўмяшання кантрольнага ведамства.
У ходзе разгляду звестак, выкладзеных у зваротах, якія паступілі і знаходзяцца на кантролі ў Камітэце, а таксама пры ажыццяў-
ленні кантролю за выкананнем заканадаўства аб зваротах у справаздачным перыядзе 2021 года праведзена 16 праверачных мерапрыемстваў. Па выніках разгляду зваротаў адна юрыдычная і шэсць фізічных асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накладзена штрафаў і прад’яўлена прэтэнзій аб кампенсацыі шкоды ці вяртанні сродкаў на агульную суму 69336,76 рубля, 13 чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку адзін
вызвалены ад займаемай
пасады.

КДК Брэсцкай вобласці.