Добры асфальт на дарозе валяецца. Чарговае пасяджэнне Ляхавіцкага райвыканкама вызначалася вастрынёй «гучання»
Чарговае пасяджэнне райвыканкама вызначалася вастрынёй «гучання» ўключаных у яго рабочы парадак пытанняў, дакладней, аднаго – аб рабоце філіяла КУП «Брэстаблдарбуд» Ляхавіцкае ДРБУ-200 па ўтрыманні і абслугоўванні вулічна-дарожнай сеткі Ляхавіцкага раёна.
Адкрываючы пасяджэнне, старшыня райсавета дэпутатаў Леанід Калбаса адзначыў: стан дарог, дарожных абочын, прыдарожных палос з’яўляецца для раёна адным з вострых пытанняў, што хвалююць кіраўніцтва раёна і адносяцца да ліку найбольш топавых, з чым насельніцтва звяртаецца ва ўладныя структуры. Па частаце свайго гучання дарожная тэма можа канкурыраваць хіба што з тэмай ЖКГ, адзначыў кіраўнік райсавета.
Выступаючы з дакладам, начальнік Ляхавіцкага ДРБУ-200 Ігар Пілінога раскрыў, у тым ліку, і фінансавы бок пытання. Расказаў, адкуль грошы, даў расклад колькі, у якіх сумах і на якія работы
яны былі расходаваны сёлета.
Фінансаванне па абслугоўванні і ўтрыманні сеткі дарог агульнага карыстання ажыццяўляецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту. На гэтыя мэты ў 2021 годзе ляхавіцкія дарожнікі атрымалі каля
682 тысяч бюджэтных рублёў. Што бярэцца за кропку
адліку пры фарміраванні сумаў фінансавання? Асно-
ву складае працягласць – кіламетраж – дарог, якія знаходзяцца на ўтрыманні і абслугоўванні канкрэтнай дарожнай рамонтна-будаўнічай арганізацыі. Выдаткаваныя грошы могуць быць выкарыстаны выключна мэтава – на дарогі і інфраструктуру, звязаную з іх бяспечнай эксплуатацыяй. Замена і рамонт дарожных знакаў, устаноўка ці рамонт прыпыначных павільёнаў, ямачны рамонт асфальтавага пакрыцця, нанясенне і рэгулярнасць абнаўлення дарожнай разметкі, работы па грэйдзіраванні грунтовак і гравіек – усё гэта ў рамках азначанай грашовай сумы. Як і зімовыя клопаты.
– Зімою мы працуем у такой жа ступені на пружана, як і летам, – ад-
значыў у сувязі з гэтым генеральны дырэктар УП «Брэстаблдарбуд»
Сяргей Дзямко, які прымаў удзел у пасяджэнні выканкама.
На зіму ў ляхавіцкіх дарожнікаў «на руках» застаецца менш дзясятай часткі грошай, першачаргова выдаткаваных вобласцю.
– Па стане на лістапад, сродкі асвоены больш як на 90 працэнтаў, – заявіў Ігар Пілінога. А якой будзе сёлетняя зіма, прагназаваць цяжка. І як у выпадку яе снежнай суровасці і рамках сухога грашовага астатку з ёй справяцца дарожнікі, ведаюць толькі яны.
Падчас пасяджэння да начальніка ДРБУ-200 прагучала нямала «дарожных» пытанняў. Асабліва з месцаў – ад старшынь сельвыканкамаў. Асобныя з кіраўнікоў мясцовай улады звярталі ўвагу на адсутнасць з боку ДРБУ адказаў на пісьмовыя звароты, іншыя лічылі мэтазгодным і цікавіліся магчымасцю правесці фрэзіраванне асфальтавага пакрыцця на канкрэтным участку, больш частага грэйдзіравання дарог, запэўнівалі ў неабходнасці падсыпкі абочын дарог і іншае. Адказы гучалі і ад Сяргея Дзямко, і ад Ігара Піліногі. Апошні, у прыватнасці, паведаміў, што на наступны год Ляхавіцкае ДРБУ-200 плануе адкрыць свой кар’ер сыпучых матэрыялаў. Размешчаны ён будзе прыкладна за паўтара дзясятка кіламетраў ад асноўнай базы прадпрыемства і дасць магчымасць зрабіць больш таннымі і больш хуткімі ў выкананні некаторыя віды работ. У тым ліку і што тычыцца вядзення падсыпкі абочын дарог.
Першы намеснік старшыні райвыканкама Васілій Пыжык пацікавіўся ўласнымі заработкамі ДРБУ-200. Выкананне падрадаў на аснове аплаты ДРБУ практыкуе па меры магчымасцяў і наяўнасці заказаў. У якасці прыкладу быў прыведзены камерцыйны падрад, у свой час заключаны з Ляхавіцкім лясгасам і ўжо выкананы дарожным прадпрыемствам – асфальтаванне «квадратаў» лясгасаўскай тэрыторыі, з якім спецыялізаваная арганізацыя справілася паспяхова.
Леанід Калбаса дастаткова жорстка звярнуў увагу на нездавальняючы стан некаторых прыдарожных палос раёна. Падымаліся пытанні і адносна стану вулічнай сеткі населеных пунктаў Ляхавіччыны. Але гэта ўжо іншыя грошы і свая гісторыя.
Іван КАВАЛЕНКА.