Варыянт адзін –вакцынацыя
З кожным днём усё больш людзей у розных краінах свету папаўняюць рады тых, хто выбірае адзіны шлях супрацьстаяць каварнаму каранавірусу. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ужо больш за шэсць мільярдаў жыхароў планеты вакцынаваліся супраць COVID-19. арыянт адзін – вакцынацыя
Адчувальнае і пастаяннае папаўненне колькасці прышчэпленых супраць кавіда ў нашай краіне, прычым Брэстчына па гэтым паказчыку знаходзіцца ў тройцы лепшых сярод абласцей і Мінска. Гэта перш за ўсё гаворыць, што расце свядомасць землякоў, якія вакцынуюцца і тым самым клапоцяцца не толькі пра ўласнае здароўе і жыццё, але і пра здароўе сваіх родных, блізкіх, калег.
– Апошнім часам чацвёртая хваля паціху спадае, але ўсё ж па-ранейшаму рызыка падхапіць інфекцыю дастаткова высокая. Чарговы раз нагадаю ўсім, хто яшчэ не зрабіў прышчэпку: вакцынацыя – гэта не толькі высокі працэнт не падхапіць небяс-печны вірус, але шанц, нават заразіўшыся, перанесці хваробу ў лёгкай форме, у асноўным без шпіталізацыі. А яшчэ, прышчапіўшыся, мы абараняем тых, хто па розных супрацьпаказаннях не можа вакцынавацца, ці, напрыклад, дзяцей. Уважліва сачу за сусветнымі медыцынскімі тэндэнцыямі, таму адзначу, што па-ранейшаму медыкі ў сваім меркаванні амаль адна-значныя: толькі выпрацоўка калектыўнага імунітэту, што дасягаецца ў асноўным шляхам вакцынацыі, можа, у рэшце рэшт, спыніць пандэмію COVID-19. Тым больш, што каранавірус не збіраецца здаваць свае пазіцыі і падкідвае чарговыя сюрпрызы накшталт новых штамаў. Цяпер на слыху чарговая мутацыя каранавіруса – «амікрон», які ўсё часцей выяўляецца ў розных краінах. Так што заклікаю ўсіх непрышчэпленых жыхароў Ляхавіччыны зрабіць прышчэпку. На гэта не спатрэбіцца шмат часу, затое атрымліваеце істотныя бонусы: прафілактыка, здароўе, спакой, – адзначае загадчык паліклінікі УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Анатолій Панько. – Лепшы прыклад – уласны. Я, як і пераважная большасць работнікаў устаноў аховы здароўя раёна, не толькі прайшоў поўны курс вакцынацыі расійскім прэпаратам «Спутнік V», але і паспеў зрабіць рэвакцынацыю – кітайскай вакцынай.
– У нашай краіне вакцынацыя насельніцтва праводзіцца ў рамках нацыянальнага плана мерапрыемстваў па вакцынацыі суп-раць COVID-19. Зараз у Беларусі прышчэпачная кампанія праводзіцца кітайскай і расійскай вак-цынамі. У Ляхавіцкім раёне прышчапіцца супраць каранавіруса могуць усе жадаючыя ва ўзросце ад
18 гадоў. Прычым зрабіць гэта можна ў любы дзень: у будні –
у паліклініцы, перасоўным пункце ў аддзяленні ТЦСАН, а таксама выклікаць выязную брыгаду на дом па папярэднім запісе. У выхадныя дні вакцынацыю можна прайсці ў прыёмным аддзяленні райбальніцы. Адно абавязковае патрабаванне: пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу. Часта жыхары раёна звяртаюцца з пытаннем, якія ёсць вакцыны супраць кавіда ў райбальніцы. На сёння ў дастатковай колькасці як расійскага «Спутніка», так і кітайскай вакцыны. Выбірайце, пакуль ёсць такая магчымасць, – расказвае загадчык аддзялення ўрача агульнай практыкі Яўгеній Мудрагелаў.
Канешне, прышчапляцца ці не – асабістая справа кожнага з нас. Але ўсё ж пакуль, акрамя вакцынацыі, больш дзейснага спосабу зберагчы сябе і тых, хто побач, ад непрадказальнай каранавіруснай інфекцыі няма. І гэта варта ведаць і помніць. Як і не забываць насіць маскі і апрацоўваць рукі.
Галіна КАНЬКО.