Прамыя тэлефонныя лініі

8 студзеня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях парадку рэгулявання зямельных адносін, работы аграпрамысловага комплексу, прыёму малака ў насельніцтва, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, аховы навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў правядзе першы намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта  ЗАЙЧУК Валянцін Міхайлавіч. Гэтыя і іншыя хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне ў горадзе Брэсце 8-0162-21-31-21.

8 студзеня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях аказання паслуг насельніцтву, бытавога абслугоўвання, гандлю, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), абароны правоў спажыўцоў, работы арганізацый прамысловасці, у тым ліку своечасовасці выплаты заработнай платы, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, развіцця навукі і інавацыйнай дзейнасці, інтэлектуальнай уласнасці правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта НАВАГРАН Андрэй Тадэвушавіч.
Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.