З узнагародай! 5 студзеня — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай службы раёна і сістэмы сацабароны і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны – шэраг землякоў адзначаны ўзнагародамі:
Граматай Ляхавіцкага райвыканкама – загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Ляхавіцкага ТЦСАН Святлана НЕСЦЯРОВІЧ;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – загадчыца аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання ДУ «Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Наталля ІСАХАНАВА;
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага райвыканкама – сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Ляхавіцкага ТЦСАН Святлана ПАМОРАВА;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – намеснік начальніка аддзела сацыяльнай абароны ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына ЛУК’ЯНЧЫК, галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай абароны ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена ТРАФІМЧУК, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Таццяна ДЫДЫШКА.