«Белая Русь» адкажа на ўсе пытанні. Падчас работы грамадскай прыёмнай можна абмеркаваць змяненні і дапаўненні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

10 студзеня ў грамадскай прыёмнай «Белай Русі» працавала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч. Падчас работы грамадскай прыёмнай можна абмеркаваць змяненні і дапаўненні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Як і анансавалася, прыёмныя закліканы дапамагчы вырашыць і іншыя пытанні землякоў. На прыём звярнуліся інспектар па кадрах  СДЮШАР і па сумяшчальніцтве лідар прафсаюзнай пярвічкі Вольга Курловіч і інструктар-метадыст ФСК Марына Бусько. Іх цікавілі змяненні ва ўмовах сацыяльнай падтрымкі грамадзян.
Справа ў тым, што спартыўныя ўстановы на сёння ўкамплектаваны кадрамі, але адным са спосабаў іх замацавання на месцы з’яўляецца наяўнасць у спецыялістаў, у тым ліку маладых, уласных квадратных метраў. Дэталі змяненняў заканадаўства па гэтым пытанні ўдакладніла начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Завадская. 1 кастрычніка 2021 года падпісаны Указ № 375 «Аб мерах па аказанні дзяржаўнай падтрымкі», які сярод іншых мер падтрымлівае тых, хто ажыццяўляе будаўніцтва або набывае жыллё ў малых населеных пунктах. З мэтай прадухілення адтоку жыхароў з сельскіх населеных пунктаў прынята рашэнне абмежаваць прадастаўленне дзяржпадтрымкі грамадзянам, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы па месцы пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу, а таксама ў меншых населеных пунктах. Напрыклад, жыхар райцэнтра зможа атрымаць падтрымку для будаўніцтва не толькі ў сваім горадзе, але і ў аграгарадку ці вёсцы, а вось вясковец – толькі ў вёсцы. Для дадатковай абароны інтарэсаў мнагадзетных сем’яў пры пэўных умовах прадугледжваецца павелічэнне да 23 гадоў узросту дзяцей, пры якім прадастаўляецца права на атрыманне дапамогі ў пагашэнні льготных крэдытаў або субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдытах, атрыманых у межах Указа № 240 (раней – да 18 гадоў). У новым указе прыняты меры і па абароне інтарэсаў членаў сем’яў атрымальнікаў дзяржпадтрымкі. У прыватнасці, павялічваецца да 30 квадратных метраў (раней – 20) нарматыў крэдытавання кватэр у блакіраваных жылых дамах для грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у вёсцы. Норма гэта працуе, калі ў вёсцы будуюць кватэру агульнай плошчай больш за 100 квадратных метраў.
– Ёсць пытанні, прапановы, нявыказаныя пажаданні – запрашаем да абмеркавання. Гатовы выслухаць кожнага, хто прыйдзе на прыём у грамадскую прыёмную, – падкрэслівае Святлана Юрлевіч.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.