Пра тое, што хвалюе. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу падчас сустрэчы з калектывамі абмеркоўвалі змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

Абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь – сёння бадай самая галоўная падзея ў грамадскім жыцці нашай краіны. Ад таго, якім будзе Асноўны Закон, залежаць лёс Радзімы, будучыня кожнага з нас, нашых дзяцей і ўнукаў. Без ведання Асноўнага Закона нельга садзейнічаць развіццю дзяржавы. Менавіта пра гэта гаварыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Жалнерчык у мінулы аўторак падчас сустрэчы з калектывам цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый і супрацоўнікамі аддзелаў райвыканкама.

Дэпутат Парламента акцэнтавала ўвагу на асноўных момантах, якія сталі прычынай для неабходнасці змяненняў у Канстытуцыю: геапалітычнае становішча, неадназначная сітуацыя, што склалася ў краінах-суседках, якая паўплывала і на адносіны іх з нашай краінай. Людміла Жалнерчык адзначыла, што ў праекце захаваны прынцып сацыяльнай арыентаванасці ўнутранай палітыкі нашай дзяржавы.
Як і ў дзеючай Канстытуцыі,
прадугледжаны шэраг дапаўненняў у падтрымку традыцыйных грамадскіх каштоўнасцей. У прыватнасці, шлюб – гэта саюз мужчыны і жанчыны. Асаблівая ўвага – на падтрымку сем’ям з дзецьмі, а таксама дзецям-сіротам і дзецям, што засталіся без бацькоўскай апекі. Важным, па словах дэпутата Парламента, стала дапаўненне ў артыкул 45: грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя. Людміла Жалнерчык да вядомага выказвання «хочаш быць шчаслівым – будзь» дапоўніла: хочаш быць здаровым – клапаціся пра здароўе, вядзі здаровы лад жыцця.
Важным парламентарый назвала дапаўненне ў артыкул 28 – дзяржава стварае ўмовы для абароны персанальных даных і бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні.
Асаблівая ўвага прысутных звернута на змяненні і дапаўненні ў артыкул 15 – захаванне гістарычнай памяці.
– Мы – прадстаўнікі пакаленняў, якія нарадзіліся пасля Вялікай Айчыннай вайны, і ведаем пра яе жахі толькі па расказах удзельнікаў, па кнігах, кінафільмах. Але, напэўна, неаднойчы чулі ад тых, хто перажыў ваеннае ліхалецце: толькі б не было вайны. Без слёз, душэўнага болю нельга слухаць успаміны нашых шаноўных ветэранаў вайны, якія самаахвярна, не шкадуючы здароўя і жыцця, змагаліся з фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай, выстаялі, пера-
маглі. Таму, як уласны боль, успрымаю любыя спробы тых, хто імкнецца перапісаць гісторыю, паставіць пад сумненне
гераічны подзвіг народа, яго вызначальную ролю ў перамозе над фашысцкай Германіяй. Аб’яўленне 2022 года Годам гістарычнай памяці – заканамерны працяг Года народнага адзінства, бо менавіта такая памяць – істотны фактар, ён аб’ядноўвае народ, звязвае пакаленні, – зазначыла Людміла Жалнерчык.
Спынілася дэпутат Парламента і на зусім новай главе Канстытуцыі – Усебеларускім народным сходзе, яго плануемых паўнамоцтвах, функцыях, кампетэнцыі, прадстаўніцтве. Парламентарый падкрэсліла важнасць прызнання Усебеларускага народнага сходу ў якасці вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя.
Наступнае, часта абмяркоўваемае пытанне – прэзідэнцтва, парадак абрання Кіраўніка дзяржавы, яго паўнамоцтвы, узроставы цэнз і іншае.
Людміла Жалнерчык заклікала прысутных не быць абыякавымі, абавязкова прыйсці на рэферэндум, а пакуль прымаць актыўны ўдзел у абмеркаванні праекта Кастытуцыі.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса, які прыняў удзел у сустрэчы, расказаў, што ад нашага раёна ўжо сёлета паступіла дзве прапановы аб унясенні змяненняў у Асноўны Закон, акрамя таго, прадаўжаюць работу па панядзелках і серадах грамадскія прыёмныя ГА «Белая Русь».
У гэты ж дзень Людміла Жалнерчык сустрэлася з працоўнымі калектывамі завода «Металапластмас» і дзіцячай школы мастацтваў.

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК:
– Праведзена вельмі сур’ёзная і нават па некаторых аспектах глабальная работа. Высокую актыўнасць праявілі беларусы, удзельнічаючы ў дыялогавых пляцоўках, падчас работы грамадскіх прыёмных, абмяркоўваючы пытанні ў рэжыме анлайн.
Указам Прэзідэнта была створана Канстытуцыйная камісія па распрацоўцы змяненняў і дапаўненняў, у яе склад таксама ўвайшлі і мае калегі – прадстаўнікі Парламента, якія плённа ўдзельнічалі ў распрацоўцы праекта Асноўнага Закона. Дарэчы, кожны з жыхароў краіны сёння можа выказаць сваё меркаванне па змяненні Канстытуцыі. Прапановы і пажаданні можна адправіць да 19 студзеня 2022 года ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.