Зразумела і адкрыта. Жыхары Ляхавіччыны абмяркоўваюць праект Канстытуцыі
Мне заўжды было неабыякава, якія падзеі адбываюцца ў нашай краіне. Таму, як толькі з’явіўся праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, з цікавасцю яго прачытаў.
Лічу: для простых людзей важна, што прапанаваны для абмеркавання дакумент адкрыты і зразумелы, у ім адлюстраваны ўсе асноўныя аспекты жыцця: як выхоўваць дзяцей, клапаціцца пра пажылых і інвалідаў, што асноўнае ў выхаванні і навучанні
падрастаючага пакалення, пра сямейныя каштоў-
насці – усё гэта закранута ў змяненнях у Асноўны Закон краіны.
Калісьці ў маладосці быў актыўным камсамольцам. Нам, маладым, да ўсяго была справа. І цяпер у суверэннай Беларусі клопат пра падрастаючае пакаленне вельмі важкі, нездарма наш Прэзідэнт гаворыць, што моладзь – гэта будучыня краіны. Праект Канстытуцыі дапоўнены артыкулам 32, у якім гаворыцца, што дзяржава садзейнічае духоўнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу моладзі ў інтарэсах усяго грамадства.
На маю думку, трэба быць больш актыўнымі сённяшнім пераемнікам камсамола – БРСМ. І з нас, старэйшых пакаленняў не здымаецца адказнасць за выхаванне дзяцей і моладзі, што таксама знайшло сваё адлюстраванне ў Канстытуцыі: бацькі ці асобы, якія іх замяняюць абавязаны рыхтаваць дзяцей да грамадска карыснай працы, прывіваць культуру і павагу да законаў, гістарычных і нацыянальных традыцый Беларусі.
Я нарадзіўся ў пераможным 1945 годзе. Мой стрыечны дзядзька быў актыўным членам Мінскага падполля, ваявала на франтах Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскіх атрадах нямала землякоў, таму заўжды ганаруся тымі, хто адваяваў свабоду і незалежнасць для нашай Радзімы, хто перамог фашызм. Падтрымліваю дапаўненне ў Асноўны Закон наконт таго, што праяўленне патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці пра гераічнае мінулае беларускага народа з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна.
У дзеючай Канстытуцыі гарантавана права на ахову здароўя, а вось у праекце змяненняў і дапаўненняў дадаткова запісана, што і самі грамадзяне абавязаны прымаць меры па ўмацаванні і захаванні
свайго здароўя. І гэта правільна. Лічу, што здароўе кожнага – у яго руках. У Беларусі медыцына даступная для кожнага і яна бясплатная. Але не ўсе самі спяшаюцца думаць пра ўласнае здароўе – маюць шкодныя звычкі, не спяшаюцца праходзіць дыс-пансерызацыю ці зрабіць прышчэпку супраць грыпу або каранавіруса.
Абавязкова прыму ўдзел у рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі. Перакананы: так павінен зрабіць кожны, каму не абыякавы лёс краіны.
Аляксандр ЧАЛЯДКА,
жыхар аграгарадка Нача.