Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі ў працоўных калектывах абмяркоўвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Грамадская зацікаўленасць да праекта Асноўнага Закона краіны нарастае. Палітычныя дэбаты, аргументы “за” і “супраць”, шматлікія прапановы гучаць ад беларусаў, здаецца, паўсюдна. Сустрэчы ўлады, экспертаў, лідараў меркаванняў з працоўнымі калектывамі даюць свае плённыя вынікі. Не адняць актыўнасці ў гэтай абмеркавальнай справе ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Жалнерчык. На гэтым тыдні сваёй увагай яна ахапіла калектывы ДРБУ-200 і раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Адукацыйная прастора сустрэла дэпутата не менш зацікаўлена і накіравана на канструктыўную змястоўную размову. Калектывы СШ № 2, цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ДС № 2 абмеркавалі . Не менш эмацыянальна і вынікова прайшла сустрэча з насельніцтвам аграгарадка Русінавічы.