На прадметным п’едэстале. Ляхавічане ўдастоены дыпломаў ІІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама

Падчас трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах удзел у абласным прадметным іспыце ўзялі 13 школьнікаў з Ляхавіччыны, якія прадстаўлялі гімназію, СШ № 1 і № 2, Навасёлкаўскую СШ, Крывошынскую СШ імя Г. С. Здановіча.
Паспяховай стала алімпіяда для 11-класніцы СШ № 1 Алесі Туровіч і навучэнца 9 класа гімназіі Максіма Шастака, якія ўдастоены дыпломаў ІІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама па абслуговай працы і матэматыцы адпаведна. Перамогу разам з рабятамі раздзялілі іх педагогі Іна Бортнік і Паліна Белавус.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.