Неад’емныя атрыбуты незалежнага жыцця

Грамадская зацікаўленасць да праекта Асноўнага Закона краіны не зніжаецца. Палітычныя дэбаты, аргументы «за» і «супраць», шматлікія прапановы гучалі ад беларусаў, здаецца, паўсюдна. Сустрэчы ўлады, экспертаў, лідараў меркаванняў з працоўнымі калектывамі далі свае плённыя вынікі. Беларусы на парозе вялікай падзеі: 27 лютага адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум. Не адняць актыўнасці ў гэтай абмеркавальнай справе ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Жалнерчык. На гэтым тыдні сваёй увагай яна ахапіла калектывы ДРБУ-200 і раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Адукацыйная прастора сустрэла дэпутата не менш зацікаўлена і накіравана на канструктыўную змястоўную размову. Калектывы СШ № 2, цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ДС № 2 абмеркавалі праект змянен-
няў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Сярод асноўных канстытуцыйных навацый артыкул 54 асаблівы для многіх пакаленняў беларусаў. Сёння захаванне гістарычнай памяці – гэта фундамент для выхавання нацыі, якая ведае сваё месца ў сусветнай гісторыі, гэта патрыятычная моц дзяржавы. Такі канстытуцыйны пасыл патрабуе замацавання на ўзроўні заканадаўчых актаў, дзяржаўных праграм. Сёння ў СШ № 2 рэалізаваны выдатны прыклад выхавання сапраўдных беларусаў, якія вывучаюць і ўмацоўваюць ваеннымі фактамі гістарычную праўду Вялікай Айчыннай вайны. Пошукава-даследчы атрад «Следапыты» і група ваенна-патрыятычнай накіраванасці СШ № 2 – гэта гонар, гэта тое, што называецца патрыятызмам.
Узровень зацікаўленасці беларускага народа да абмеркавання праекта Асноўнага Закона па-сапраўднаму ўражвае. Прыемна, што нашым грамадзянам не абыякава, у якой краіне жыць, па якіх законах, як будуць выхоўвацца наступныя пакаленні. Палітычныя працэсы, што адбываюцца ў краіне, сёння дэманструюць глыбокі ўзровень грамадскай актыўнасці. Беларусаў хвалюе суверэнітэт Беларусі. Сёння гэта канстытуцыйная гарантыя як ніколі каштоўная, неабходная для грамадства. Развівацца сваім шляхам, заставацца суверэннай дзяржавай, дзе пачуццё нацыянальнай самадастатковасці і гонару за свой народ – неад’емныя атрыбуты жыцця. Вось да чаго імкнуцца беларусы. Мы заявілі пра сябе на ўвесь свет: незламаныя ні пры якіх умовах, моцныя і няскораныя. Вось якія мы, беларусы. І гэтыя якасці варта развіваць. Мы міралюбівыя, але ж не дазволім нікому ўмешвацца ў нашы ўнутраныя справы. І гэта ўжо не проста словы, падзеі мінулых гадоў – таму пацвярджэнне. Краіна застанецца прэзідэнцкай, і гэта важна. Разам з тым прапаноўваецца ўвядзенне новага органа народаўладдзя – Усебеларускага народнага сходу. Эфектыўнасць работы УНС пацвердзіў, рашэнні і словы, што гучалі на сходзе, сваё адлюстраванне ў жыцці беларусаў ужо знайшлі.
Цяпер справа за намі. Наперадзе рэферэндум – значыць, нам вырашаць. 27 лютага адбудзецца важнейшая палітычная па-
дзея краіны – рэспубліканскі рэферэндум. Многага не патрабуецца, галоўнае – зрабіць свой свядомы выбар, пры гэтым думаючы
пра сёння і заўтра, а яно павінна быць незалежным, мірным і шчаслівым, – адзначыла Людміла Жалнерчык.
Не менш эмацыянальна і вынікова прайшла сустрэча з насельніцтвам аграгарадка Русінавічы. Сацыяльны бок праекта – таксама пытанні, што прымусілі спыніць увагу вяскоўцаў. Дзяржаўная падтрымка шматлікім катэгорыям – наш сацыяльны брэнд. Бясплатная медыцына, адукацыя, увага шматдзетным сем’ям, інвалідам і пажылым… – сёння спектр сацыяльнага клопату шырокі. Цяпер галоўнае – праявіць не меншую актыўнасць на рэферэндуме.

Маргарыта
КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.