Патрыёты зрабілі выбар. Сярод удзельнікаў пленума савета Федэрацыі прафсаюза Беларусі – і прафсаюзныя актывісты Брэстчыны, у тым ліку старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў

29 студзеня на V пленум савета Федэрацыі прафсаюза Беларусі ў Палацы культуры прафсаюзаў сабралася каля чатырох сотняў прадстаўнікоў працоўных калектываў з усіх рэгіёнаў краіны. На парадку дня былі пытанні важныя і актуальныя. У цэнтры ўвагі – прыняцце дэкларацыі аб падтрымцы рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Разглядалася і дзейнасць ФПБ па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў, ставіліся задачы на бягучы год і г. д.

Да грамадскай ініцыятывы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па падтрымцы правядзення рэферэндуму «Мы разам – За Беларусь!» далучыліся БРСМ, «Белая Русь», Беларускі саюз жанчын, ветэранская арганізацыя, «Патрыёты Беларусі», дабрачынны фонд Аляксея Талая і іншыя грамадскія арганізацыі.
Дэкларацыя стала своеасаблівай заявай пра тое, што прадстаўнікі грамадскасці будуць прымаць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага канстытуцыйнага рэферэндуму, садзейнічаць, каб да кожнага беларуса дайшла праўдзівая інфармацыя пра надыходзячую падзею і праект абноўленай Канстытуцыі, а таксама забяспечыць аб’ектыўнае назіранне за ходам галасавання.


Сярод удзельнікаў пленума – і прафсаюзныя актывісты Брэстчыны, у тым ліку старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк. Яна падзялілася з «ЛВ» сваімі ўражаннямі і меркаваннямі пра важныя падзеі.
– 27 лютага кожны з нас прыйдзе на выбарчы ўчастак і зробіць свой выбар – выбар, які датычыць нашага заўтрашняга дня і нашых дзяцей. Праект Асноўнага Закона, у першую чаргу, адказвае інтарэсам і запытам грамадзян. Дапаўненні, якія ўнесены ў праект Канстытуцыі, адкрываюць новыя магчымасці для развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці. У нашым раёне праект дакумента актыўна абмяркоўвалі ў працоўных калектывах і ў навучальных установах. Людзі нераўнадушна выказвалі свой пункт погляду, уносілі прапановы. Пленум ФПБ стаў магчымасцю падзяліцца меркаваннямі і з калегамі-саюзнікамі, пачуць іх ацэнку. Прафактыў заўсёды ў гушчыні па-дзей – так было і будзе. Вось і зараз прафсаюз выступіў надзейнай апорай суверэнітэту, сацыяльна-арыентаванай палітыкі, якую праводзіць наша дзяржава. Прафесійны саюз цалкам падзяляе меркаванне і пазіцыю працоўных калектываў пра тое, што толькі грамадзяне нашай краіны павінны вызначаць, па якіх законах нам жыць далей, якім шляхам крочыць у дзень заўтрашні. Чужынцы не маюць ніякага права ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы, дыктаваць свае правілы.
На пленуме панавала асаблівая атмасфера патрыятызму і ўрачыстасці, адзінства меркаванняў. Было шмат выступаючых, і кожны з іх даваў высокую ацэнку ролі прафсаюзаў у грамадскім жыцці краіны. А прыняцце дэкларацыі ў падтрымку рэспубліканскага рэферэндуму стала важным рашэннем, з якім павінны быць салідарныя ўсе патрыёты.
Адметна, што пленум прайшоў пасля знакавага выступлення Прэзідэнта, які адзначыў, што сёння ад кожнага з нас патрабуецца ўменне захаваць сацыяльную дзяржаву, а таксама галоўныя каштоўнасці – мір, сацыяльную справядлівасць і магчымасць самастойна рабіць свой выбар.
Па звестках Цэнтрвыбаркама, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вылучыла на рэспубліканскі рэферэндум у выбарчыя тэрытарыяльныя камісіі больш за ўсіх сярод грамадскіх аб’яднанняў сваіх прадстаўнікоў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

ДЕКЛАРАЦИЯ

о поддержке референдума по внесению изменений и дополнений в Конституцию Республики Беларусь

Принимая во внимание мнения и предложения членов профсоюзов, высказанные в ходе всенародного обсуждения проекта изменений и дополнений Конституции Республики Беларусь, мы, участники V Пленума Совета ФПБ, принимаем данную декларацию и заявляем о том, что поддерживаем проведение референдума по внесению изменений и дополнений в Конституцию Республики Беларусь. Мы говорим: “Да!” суверенитету, социально ориентированному государству, усилению поддержки семей с детьми, уязвимых категорий населения, гарантиям бесплатной медицинской помощи, доступному образованию.

Мы полностью разделяем мнение и позицию представителей трудовых коллективов о том, что только граждане нашей страны, трудящиеся на благо своих семей и своего государства, должны определять, как и по каким законам мы будем жить завтра. Никто из политиков других государств и тех, кто предал свою страну, не имеет ни морального, ни юридического права диктовать нам свои правила.

Мы предлагаем тем, кто из-за рубежа стремится разрушить нашу страну, одуматься, вернуться домой и, по совести, и по закону ответить за свои действия – за призывы к санкциям, за беспорядки, за вред, нанесенный белорусам.

Мы будем активно участвовать в организации и проведении референдума, обеспечим объективное наблюдение за голосованием.

Мы призываем все патриотически настроенные силы общества, кто хочет мирного и динамичного развития страны для нас и наших детей, объединиться и выступить единым фронтом.

Мы объявляем об инициативе “Мы вместе – За Беларусь!”.

Это наша страна!  Наша Конституция!  Наше будущее!