На снежнай трасе – лесаводы. У Ляхавіцкім лясгасе ў пашане здаровы лад жыцця

У Ляхавіцкім лясгасе ў пашане здаровы лад жыцця, тут сябруюць са спортам. Каманда лесаводаў актыўна ўдзельнічае ў разнастайных раённых спартакіядах, выступае на ведамасных стартах.


Так, напрыканцы мінулага тыдня зборная ў складзе намесніка дырэктара лясгаса Наталлі Адаменка, інжынера па перапрацоўцы драўніны Вольгі Масяйковай, майстра лесу Віктара Сердзюкова, лесніка Аляксея Татарыновіча, навальшчыка-звальшчыка Аляксандра Фіруся адправілася ў аграгарадок Мір Баранавіцкага раёна, дзе на лыжаролернай трасе праходзіла спартакіяда па лыжных гонках сярод работнікаў лясгасаў Брэстчыны. На розных дыстанцыях стартавалі прадстаўнікі 15 лясгасаў Брэстчыны. Нашы землякі стараліся, але на гэты раз сапернікам-калегам пашанцавала больш. Аднак, галоўнае не перамога, а ўдзел. Ды і зарад бадзёрасці, атрыманы падчас спартакіяды, дарагога варты, станоўчыя эмоцыі, як вядома, здароўю толькі на карысць.
Галіна КАНЬКО.
Фота з архіва лясгаса