Разам – за Беларусь. У мінулы чацвер Брэст сустракаў удзельнікаў прадстаўнічага грамадскага форуму з усіх рэгіёнаў вобласці

У мінулы чацвер Брэст сустракаў удзельнікаў прадстаўнічага грамадскага форуму з усіх рэгіёнаў вобласці. Маштабна прайшоў  ІІІ Пленум савета Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Каля 200 чалавек, якія прадстаўлялі органы ўлады, самыя масавыя грамадскія арганізацыі, абмяркоўвалі надзённыя пытанні грамадскага і палітычнага жыцця краіны, у тым ліку вызначальныя для краіны маштабныя мерапрыемствы – рэферэндум па змяненні Канстытуцыі Беларусі, а таксама Пасланне Прэзідэнта краіны беларускаму народу і Парламенту.
У Пленуме прынялі ўдзел намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзій Барысюк.
Адно з асноўных пытанняў парадку дня – падвядзенне вынікаў работы за мінулы год і важнейшыя задачы на сёлетні.
Ляхавіччыну на абласным форуме прадстаўлялі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк і старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Буцько.
Была выказана салідарная падтрымка ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў «Мы разам – за Беларусь!».
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.