Медыцынскі расклад на выхадныя ў Ляхавічах

Сітуацыя з захворваннем каранавірусам і ў нашым раёне стабілізуецца. Галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Георгій Хлябовіч расказаў, што за апошнія дні істотна зменшылася колькасць зваротаў жыхароў раёна ў медыцынскія ўстановы з сімптомамі вострых рэспіраторных інфекцый.
Адпаведна, меншы наплыў і на прыёмах да ўрача агульнай практыкі ў паліклініцы, дзе таксама на мінулыя выхадныя было значна менш наведвальнікаў.
І яшчэ адно пацвярджэнне, што каранавірус адступае: пацыентаў з Ляхавіцкага раёна з сярэдняцяжкім і цяжкім цячэннем кавіда зноў шпіталізуюць ва ўстановы аховы здароўя Баранавічаў.
Сёння пачаліся доўгія выхадныя. Але, як вядома, хвароба не выбірае ні святаў, ні выхадных, таму работа медустаноў Ляхавіччыны арганізавана такім чынам, каб забяспечыць бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні меддапамогі насельніцтву.
5 сакавіка медустановы будуць працаваць па суботнім графіку работы, 6 сака-віка – па графіку работы ў выхадны дзень, 7 сакавіка – па графіку работы ў рабочы дзень, 8 сакавіка – па графіку работы ў святочны дзень.
І, забягаючы наперад. У суботу 12 сака-віка медустановы будуць працаваць па графіку суботы.
Дарэчы, па суботах прыём вядуць урачы агульнай практыкі, педыятр, хірург, стаматолаг. Па-ранейшаму дзейнічаюць і кантактныя кавідныя групы, яны працуюць з улікам эпідсітуацыі.

Галіна КАНЬКО.