Кветкі для аўталэдзі

Нечакана і прыемна. Менавіта так рэагавала большасць зямлячак, аўтамабілі якіх 8 сакавіка спынялі супрацоўнікі АДАІ РАУС.

Нагода што ні ёсць святочная: кожная аўталэдзі атрымала віншаванні з Днём жанчын, кампліменты, а таксама кветкі. Традыцыйныя цюльпаны і сімвалічныя сюрпрызы – святлоадбівальныя элементы.
Далучылася да святочнай акцыі і раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын».
– Гэта вельмі прыгожая місія. З радасцю і натхненнем павіншавалі прадстаўніц прыгожай паловы з веснавым святам. Пажадалі ім быць уважлівымі на дарогах, выконваць правілы дарожнага руху, берагчы сябе і, канешне, заўжды заставацца прыгожымі і жыццярадаснымі, –
адзначыў начальнік АДАІ РАУС Яўгеній Вайшэвіч.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.