Тое, што завешчана берагчы
Наша любімая Беларусь заўжды была і застаецца міралюбівай краінай, якая беражліва захоўвае памяць пра гераічнае мінулае, ваенны і працоўны подзвіг народа, які адстаяў свабоду і незалежнасць краіны, адбудаваў гарады і вёскі пасля ваеннага ліхалецця, а сённяшнія пакаленні прадаўжаюць іх слаўны шлях.
У адзіным памкненні, мы, беларусы, робім усё магчымае, каб наша
сінявокая Беларусь ішла сваім мірным, стваральным шляхам. 2022 год ужо адзначыўся важнымі падзеямі. На рэспубліканскім рэферэндуме прыняты змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю краіны. А яшчэ
2022-і – Год гістарычнай памяці.
І ў нашай СШ № 2 да яго прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў.
У лютым прайшоў месячнік ваенна-патрыятычнага выхавання «Слаўлю Айчыну». Разнастайныя акцыі, конкурсы, інтэлектуальныя іспыты, інтэрактыўныя туры, урокі мужнасці, круглыя сталы, сумесны прагляд кінафільмаў – няпоўны пералік арганізаванага педагогамі школы для рабят розных узростаў.
Асаблівая ўвага – галоўным памятным датам лютага. Так, у Дзень памяці юнага героя-антыфашыста ладзілі круглы стол «Мы нашчадкі герояў», выставу «Юныя героі-антыфашысты», урок мужнасці «Дзеці вайны».
Якой жа хвалюючай атрымалася дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсах нашых землякоў». Колькі ўражанняў навучэнцы атрымалі падчас сустрэчы, якая адбылася ў музеі баявой і працоўнай славы, з воінам-інтэрнацыяналістам, удзельнікам ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС Аляксандрам Русіным. Асаб-
лівы прыпынак падчас месячніка – Дзень абаронцаў Айчыны. На ўзвышанай ноце прайшлі заняткі «Школы Актыўнага Грамадзяніна» па тэме «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту».
Заключным музычна-святочным акордам стаў агляд-конкурс інсцэні-
раванай ваенна-патрыятычнай песні «Нам гэты мір завешчана
берагчы».
Віталій ТОЛКАЧ, кіраўнік па ваенна- патрыятычным выхаванні,
настаўнік гісторыі СШ № 2.