15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Республікі Беларусь

Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 

Асноўны Закон  сканцэнтраваў у сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх  пакаленняў. З Канстытуцыяй , якая была прынята і ўдасканальвалася  на заранку  станаўлення суверэннай Беларусі , мы разам дасягнулі многага. 

Сёння беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме прагаласавалі за змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, тым самым узмацніўшы найважнейшыя ідэі, прынцыпы, мэты далейшага развіцця краіны, вызначыўшы контуры ідэалогіі беларускай дзяржавы. 

Сімвалічна, што абноўлены Асноўны Закон уступіць у сілу 15 сакавіка — у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 

Жадаем жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.