Шчаслівая пуцёўка ў дарослае жыццё. У Ляхавічах ва ўрачыстай абстаноўцы школьнікам уручаны пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка наша краіна па традыцыі ўрачыста адзначыла чарговы дзень нараджэння свайго Асноўнага Закона. У 1994 годзе была прынята Канстытуцыя суверэннай Беларусі. Некаторыя змяненні і дапаўненні ў яе прыняты на рэспубліканскіх рэферэндумах 1996 і 2004 гадоў. А сёлетні дзень нараджэння асаблівы. Менавіта 15 сакавіка 2022 года ўступіла ў сілу Рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму – пачала дзейнічаць абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. У ёй нямала змяненняў і дапаўненняў, унесеных, у тым ліку, па ініцыятыве жыхароў краіны.
Па-ранейшаму Асноўны Закон замацоўвае галоўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Кожны раздзел, кожны артыкул гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, садзейнічае паслядоўнаму правядзенню сацыяльна-эканамічнай палітыкі, накіраванай на павышэнне якасці жыцця.
У Дзень Канстытуцыі заўсёды праводзіцца шмат разнастайных мерапрыемстваў, сёлета ў іх асаблівы акцэнт. «Мы – грамадзяне Беларусі!» – гэтыя словы апошнімі днямі з гонарам гучалі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з 2004 года праходзіць усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі». Паўсюдна 14-гадовым беларусам – лепшым прадстаўнікам адоранай моладзі – ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюцца пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Атрыманне пашпарта – гэта своеасаблівая пуцёўка ў дарослае жыццё адказнага грамадзяніна сваёй краіны. Сапраўдны беларус, патрыёт любіць сваю Радзіму, адчувае адказнасць за яе лёс, клапоціцца пра яе. І разам з тым, кожны ўпэўнены – наша жыццё, свабода, будучыня, правы надзейна абаронены дзяржавай, гэта забяспечвае Канстытуцыя. Ад тых, хто сёння ўпершыню атрымлівае пашпарт, залежыць, што будзе з краінай заўтра. А задача на бліжэйшую перспектыву – вучобай, добрымі справамі дапамагаць развіццю Беларусі.
У мінулы аўторак у ГДК было ўрачыста і гаманліва. Асабліва хваляваліся галоўныя героі дня – юныя землякі, якія з’яўляюцца прыкладам у вучобе, дасягнулі пэўных поспехаў у спорце, твор-
часці, актыўныя ў грамадскіх справах. Побач – прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, педагогі.
– Вам будаваць будучыню нашай Беларусі. А гэта немагчыма без захавання гістарычнай памяці, павагі да сваёй краіны і яе народа, –
адзначыў старшыня райвыканкама Мікалай Мароз, які разам з начальнікам РАУС Аляксеем Трафімавым уручыў 11 школьнікам галоўны дакумент.
Неаднойчы падчас урачыстасцей гучала: у юнакоў і дзяўчат вялікія магчымасці для рознай карыснай дзейнасці, каб рэалізаваць сябе ў розных сферах. І яны стараюцца апраўдаць ускладзеныя на іх надзеі. Прадстаўнікі пакалення маладых сталі не толькі паўнапраўнымі грамадзянамі, але і гаспадарамі сваёй Радзімы. Гэта ім – прадаўжаць справу і пачынанні старэйшых пака-
ленняў, якія заваявалі свабоду і незалежнасць, перамаглі фашызм, адбудоўвалі разбураную Беларусь у пасляваенны час, аднаўлялі і развівалі эканоміку, культуру.
– Я люблю сваю краіну і для мяне вельмі ганарова, што атры-
маў пашпарт у такой урачыстай абстаноўцы. Цяпер я сапраўдны грамадзянін Беларусі. Гэта вельмі важны для мяне дзень, знач-
ны і запамінальны. Буду старацца рабіць усё, што ў маіх сілах, каб наш Ляхавіцкі раён квітнеў і гучаў, у тым ліку і на спартыўных спаборніцтвах, – гаворыць пераможца разнастайных спартыўных стартаў навучэнец Малагарадзішчанскага ВПК Сяргей Валуеў.
У цэнтры ўвагі ў гэты святочны дзень і папаўненне БРСМ. Членскія білеты 20 навучэнцам уручыла першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Марозава.
Пасля такіх сустрэч ёсць цвёрдая ўпэўненасць, што маладое пакаленне стане стваральнай сілай для развіцця Беларусі.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.