Открыт благотворительный сбор для семьи из Ляховичского района, пострадавшей на пожаре
19 сакавіка ў сям’і нашых землякоў – жыхароў вёскі Зубелевічы Аляксандра і Эльвіры Кулеўніч здарылася бяда – загарэўся дом.
На той момант у доме знаходзілася мама з дзвумя сынамі. Старэйшага – двухгадовага, Эльвіра паспела выратаваць, а малодшага сына – васьмімесячнага – не паспела …
21-гадовая маці пры тушэнні пажару атрымала моцныя апёкі цела і знаходзілася ў реанімацыі Ляхавіцкай райбальніцы.
– Зараз Эля знаходзіцца ў Брэсцкім абласным апёкавым цэнтры і ўрачы ацэньваюць яе стан як стабільна цяжкі. Ёй будзе назначана лячэнне, якое можа прадоўжыцца не адзін месяц. Спатрэбіцца і рэабілітацыя. А для гэтага неабходны сродкі. Матэрыяльная дапамога патрабуецца і сям’і, – расказвае сваячка сям’і Таццяна.
Справа ў тым, што пажар цалкам знішчыў дом. І сям’я засталася без даху над галавой. Уцалелі толькі дакументы.
Вядома, што з бядой лягчэй спраўляцца разам і з падтрымкай іншых. Адгукніцеся, нераўнадушныя землякі!
У Беларусбанку на імя галавы сям’і – Аляксандра Кулеўніча адкрыты дабрачынны рахунак для збору сродкаў на рэабілітацыю Эльвіры : BY60 AKBB 3134 0000 0119 1007 0000.
Тым, хто жадае дапамагчы асабіста, можна патэлефанаваць сваячцы сям’і Таццяне па нумары: +375(25)957-97-80 ці напісаць ёй у Инстаграм.