Чысціня патрабуе і творчасці. На Ляхавіччыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні

Калі за справу бяруцца творчыя людзі, падключаюць выдатны настрой, вынік абавязкова будзе шыкоўным. Гэта і пра марафон чысціні і парадку, які традыцыйна з натхненнем праводзяць работнікі ясляў-сада № 3. Каб упэўніцца ў такіх словах, дастаткова зазірнуць на тэрыторыю гэтай дашкольнай установы. Кожны ўчастак нагадвае маленькае падарожжа ў краіну казак, дзіцячых мар і захапленняў. Тут усё зроблена з клопатам і шчырай любоўю як тутэйшымі супрацоўнікамі, так і бацькамі выхаванцаў. Вось гэтымі сакавіцкімі днямі пачаліся сезонныя работы па абнаўленні. Пабяліць дрэвы, падфарбаваць абсталяванне, добраўпарадкаваць тэрыторыю, навесці суцэльны парадак – таксама клопат супрацоўнікаў дзіцячага садка.
І з гэтай задачай, як і педагагічнай, яны спраўляюцца выдатна.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.